Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аэрапорце Тунісу трэці дзень трымаюць двух беларусаў, якія пераганялі верталёт ва Ўганду


Верталёт, ілюстрацыйнае фота
Верталёт, ілюстрацыйнае фота

Беларусы былі ў складзе расейскага экіпажу.

Двух беларусаў, якія ў складзе расейскага экіпажу пераганялі ва Ўганду верталёт Мі-26, затрымалі ў паўночнаафрыканскай краіне. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «База».

У затрыманых расейскіх і беларускіх пілётаў «забралі пашпарты». Паведамляецца, што пілёты ў Тунісе зьдзейсьнілі «заплянаваны прыпынак».

«У групе дзевяць чалавек: сем расейцаў і двое грамадзян Беларусі. Пяць зь іх — лётны экіпаж, яшчэ чацьвёра адказваюць за тэхнічнае абслугоўваньне верталёту. Усе працуюць па кантракце з ААН „Кіргіская авіякампанія“», — гаворыцца ў публікацыі.

Паводле слоў пілёту Сяргея Суслава, «па прыбыцьці ў Джэрбу людзей ня выпусьцілі з аэрапорту». Афіцыйных прычынаў затрыманьня, як ён сьцьвярджае, «ім да гэтага часу не прад’явілі».

Беларускі бок пра інцыдэнт не паведамляў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG